Уладзімір Зяленскі выступіў перад галандскімі парламентарыямі, якія сабраліся ў Гаазе ў форме відэаканферэнцыі. Як ён падкрэсліў, судом расійскіх ваенных злачынцаў стане Гаага.
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што расіяне здзяйсняюць ваенныя злачынствы, за якія яны будуць несці адказнасць:
-Загінулі сотні дзяцей і тысячы дарослых. Разбураны дзясяткі тысяч будынкаў. Спаленыя гарады і вёскі. Усе, хто аддаваў і выконваў забойствы, павінны быць прыцягнуты да адказнасці за злачынствы. У вашым горадзе Гаазе, сталіцы міжнароднага правасуддзя, вы ведаеце, як гэта зрабіць, і мы гэта зробім.
Уладзімір Зяленскі заклікаў, каб вайсковая інфармацыя з Украіны не стала руцінай. Паводле яго слоў, Расію трэба спыніць, а для гэтага ў Захада і Галандыі ёсць санкцыі:
- Закрыць парты для расійскіх караблёў разам з усімі краінамі ЕС, спыніць любы гандаль з гэтай краінай, якая забылася пра ўрокі Другой сусветнай вайны, падрыхтаваць хутчэйшую адмову ад выкарыстання расійскіх энерганосьбітаў, каб Расія не атрымлівала мільярды еўра за вытворчасць зброі і масавае фінансаванне забойстваў ва Украіне.
Уладзімір Зяленскі падзякаваў за пастаўкі ўзбраення, а таксама заклікаў да больш дасканалых відаў узбраення, якія дазволяць абараніць украінскае неба ад расійскіх самалётаў і ракет.
Вайна ва Украіне працягваецца 36-ы дзень.
ав