Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны перасцярог чыноўнікаў ад адказнасці за калабарацыю

02.04.2022 17:32
«Кожны, хто далучыўся да мясцовых акупацыйных уладаў, можа ўжо пераязджаць у Растоў», – дадаў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны перасцярог чыноўнікаў ад супрацоўніцтва з расійскімі агрэсарамі, якія захапляюць украінскія гарады.

У сваім выступленні Уладзімір Зяленскі адзначыў, што выпадкі здрады здараліся ў гарадах на поўдні краіны, куды ўвайшлі сілы Крамля:

- Яны прызначаюць сваіх «гауляйтэраў» – часовыя мясцовыя ўлады. Яны загадваюць супрацоўнікам і чыноўнікам супрацоўнічаць з гэтымі псеўда-ўладамі. Маё пасланне ім простае: адказнасць за калабарацыю непазбежная.

«Кожны, хто далучыўся да мясцовых акупацыйных уладаў, можа ўжо пераязджаць у Растоў», – дадаў Уладзімір Зяленскі.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Свет не можа адтэрміноўваць увядзення чарговых санкцый супраць Расіі

29.03.2022 11:28
Паводле прэзідэнта Украіны, іх трэба ўводзіць неадкладна, а не ў адказ на чарговыя жорсткія дзеянні Расіі.

Уладзімір Зяленскі: Еўропа не можа рэагаваць маўчаннем на тое, што адбываецца ў Марыупалі

02.04.2022 10:32
Учора праз усе гуманітарныя калідоры, якія дзейнічаюць у трох абласцях былі эвакуяваныя амаль 6 300 чалавек.