Беларуская Служба

Расяяне працягваюць абстрэльваць Харкаў

03.04.2022 20:11
Удзень таксама былі абстрэлы наваколля Харкава: Салтоўкі, Пяціхатак і Дзергачоў.
Ваколіцы Харкава Крыніца; PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

У выніку абстрэлу Слабадскога раёна Харкава ў нядзелю, 3 красавіка пацярпелі 23 чалавекі, ёсць загінулыя.

Пра гэта паведаміў старшыня Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона. «Нядаўна мы мелі абстрэлы Слабадскога раёна гораду Харкава, дзе, па нашых дадзеных на гэты час, ёсць 23 пацярпелых. Сярод іх ёсць дзеці і ёсць у вельмі цяжкім стане».

Паводле Сінягубава, у нядзелю днём таксама былі абстрэлы наваколля Харкава: Салтоўкі, Пяціхатак і Дзергачоў.

На працягу ночы было зафіксавана каля 50 абстрэлаў.

pravda.com.ua/эж

Старшыня Еўрапейскай рады на фоне Разні ў Бучы абяцае чарговыя санкцыі супраць РФ

03.04.2022 14:06
«ЕЗ дапамагае Украіне і няўрадавым арганізацыям збіраць неабходныя доказы для пераследу адказных у міжнародных судах. Будуць новыя санкцыі і новая падтрымка».