Беларуская Служба

Пентагон пашырыць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў па выкарыстанні новай зброі, якая перадаецца Украіне

25.04.2022 15:23
У нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністрам абароны Лойдам Осцінам.
У нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністрам абароны Лойдам ОсцінамPAP/EPA/US DOD HANDOUT

Пентагон пашырыць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў па выкарыстанні новай зброі, якая перадаецца Украіне ў рамках заходняй ваеннай дапамогі. Такая інфармацыя ўтрымліваецца ў заяве Дзяржаўнага дэпартаменту па выніках візіту прадстаўнікоў ЗША ў Кіеў.

У паведамленні гаворыцца, што Вашынгтон разам з саюзнікамі і партнёрамі прадоўжаць каардынаваць пастаўкі дадатковага цяжкага ўзбраення, боепрыпасаў і запчастак з іншых краін.

У нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністрам абароны Лойдам Осцінам. Бакі абмеркавалі абаронную дапамогу, узмацненне санкцыйнай палітыкі супраць Расіі, а таксама фінансавую падтрымку Украіны і гарантыі бяспекі.

вс