Літва гатова разгледзець магчымасць змены Канстытуцыі, калі саюзнікі па НАТА прапануюць размясціць на яе тэрыторыі ядзерную зброю.
«Мы лічым, што неабходна ацаніць магчымасці ўнясення змяненняў у артыкул 137 Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі, калі нашы саюзнікі прапануюць пэўныя рэальныя планы размяшчэння ядзернай зброі або яе кампанентаў у Літве, а таксама перагледзець іншыя абавязацельствы», - цытуе партал Delfi словы міністры абароны краіны Давіле Шакалене.
137-ы артыкул Канстытуцыі Літвы забараняе размяшчаць на тэрыторыі гэтай дзяржавы зброю масавага паражэння і замежныя ваенныя базы. Пры гэтым размясціць у сябе ядзерную зброю Вільні пакуль ніхто не прапаноўваў, адзначыла міністр абароны.
Нагадаем, надоечы Польшча выказала падобныя прапановы па размяшчэнні ядзернай зброі саюзнікаў на сваёй тэрыторыі.
эж