У гэтыя цяжкія часы Еўрапейскі саюз з'яўляецца надзейным партнёрам для Афрыкі, прапаноўваючы падтрымку ў многіх сферах. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас форуму Супольнасці развіцця Паўднёвай Афрыкі ў Зімбабвэ.
Як прадстаўнік краіны-старшыні ЕС кіраўнік МЗС удзельнічаў ад Еўрасаюза ў падпісанні пагадненняў Global Gateway з 16 краінамі Афрыкі. Дакумент прадугледжвае падтрымку ў памеры больш за 160 млн еўра на інстытуцыянальныя рэформы ў шаснаццаці афрыканскіх краінах, у тым ліку, падтрымку цыфрызацыі, развіццё транспарту і ўраўнаважанага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Польскі дыпламат ад імя ЕС таксама заклікаў да спынення агню ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і да вываду войск з Гомы. Радаслаў Сікорскі таксама выказаў падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
У сваім выступе на форуме Супольнасці развіцця поўдня Афрыкі кіраўнік МЗС Польшчы закрануў украінскае пытанне, падкрэсліўшы, што Украіна заслугоўвае падтрымкі, таму што толькі тады ўкраінскае збожжа зможа бесперашкодна трапляць у краіны глабальнага поўдня.
Візіт Радаслава Сікорскага ў Зімбабвэ працягнецца да 16 сакавіка. Запланаваны двухбаковыя сустрэчы з яго калегамі з Анголы, Танзаніі, Замбіі і Зімбабвэ.
IAR/PAP/эж