Беларуская Служба

У Чорным моры Расія сканцэнтравала 58 крылатых ракет

25.04.2022 18:27
Крэмль працягвае трымаць моцную карабельную групоўку ў акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў. 
Фрэгат «Адмірал Макараў» Чарнаморскага флоту Расііфота: commons.wikimedia.org/Radziun/public domain

Расія сканцэнтравала ў Чорным моры восем носьбітаў крылатых ракет тыпу «Калібр», сумарны залп якіх складае 58 ракет, паведаміла Міністэрства абароны Украіны.

Крэмль працягвае трымаць моцную карабельную групоўку ў акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў. Такім чынам праціўнік ізалюе раён баявых дзеянняў, праводзіць разведку і аказвае агнявую падтрымку сваім войскам на прыморскім напрамку.

Раней паведамлялася, што ў Чорным моры дзейнічаюць як мінімум чатыры падводныя лодкі тыпу «Палтус». Менавіта з іх захопнікі запускаюць ракеты «Калібр» па далёкіх цэлях ва ўкраінскім тыле.

вс