Польшча і Украіна падрыхтавалі міжведамасныя пагадненні, якія дапамогуць украінцам, і адначасова дадуць імпульс польскай эканоміцы. Пра гэта ў Барадзянцы гаварыў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, які дадаў, што адна з дамоваў тычыцца экспарту ўкраінскага збожжа:
- Мы атрымліваем сродкі ад ЕС на падрыхтоўку інфраструктуры, якая дасць магчымасць павелічэння экспарту ўкраінскага збожжа і тавараў на Блізкі Усход, у Афрыку і іншыя краіны. Польшча будзе эканамічным хабам для незалежнай Украіны.
Прэмʼер-міністр дадаў, што пагадненні падпісалі таксама міністэрствы абароны, унутраных спраў і інфраструктуры Польшчы і Украіны. Падчас візіту ва Украіну кіраўніка польскага ўрада суправаджае, у тым ліку, віцэ-прэмʼер і міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін.
У Бучы і Барадзянцы Матэвуш Маравецкі прыняў удзел у адкрыцці кантэйнернага гарадка для ўцекачоў.
IAR/аз