Беларуская Служба

Папа Рымскі заклікаў да міру ва Украіне ў рамках глабальнай мірнай дамовы

03.07.2022 17:34
Папа сказаў, што дасягненне міру ва Украіне з’яўляецца выклікам для мудрых лідараў, якія разумеюць неабходнасць глабальнага міру.
Папа ФранцішакPAP/EPA/GIUSEPPE LAMI

Францішак сустрэўся з вернікамі на паўднёвай малітве «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра.

Папа прысвяціў катэхезу евангелізацыі, якая павінна праводзіцца ў духу братэрства і сціпласці. Пасля малітвы ён аднавіў заклік да малітвы за мір ва Украіне і звярнуўся да сусветных лідараў: «Свету патрэбны мір. Але не мір, заснаваны на балансе ваенных сіл і ўзаемным страху. Гэта не той шлях. Гэта быў бы паварот у гісторыю на 70 гадоў».

Папа сказаў, што дасягненне міру ва Украіне з’яўляецца выклікам для мудрых лідараў, якія разумеюць неабходнасць глабальнага міру.

ав

Ватыкан адкрывае архіў з просьбамі габрэяў аб дапамозе падчас Другой сусветнай вайны

27.06.2022 13:04