Беларуская Служба

Балгарыя і Грэцыя запусцілі газаправод

09.07.2022 08:13
Інвестыцыя дазволіць Балгарыі атрымліваць газ з іншых крыніц, акрамя Расіі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ACHILLEAS CHIRAS Dostawca: PAP/EPA

Прэм'ер-міністр Балгарыі Кірыл Петкаў, які сыходзіць у адстаўку, заявіў падчас цырымоніі адкрыцця газаправода ў Камаціні на поўначы Грэцыі, што новая інвестыцыя сведчыць пра намаганне краін Паўднёва-Усходняй Еўропы дасягнуць энергетычнай незалежнасці.

У бліжэйшыя тыдні газаправод павінен быць напоўнены азербайджанскім газам і кампенсуе збой паставак блакітнага паліва з Расіі. Расійская сыравіна не пастаўляецца ў Балгарыю з красавіка. Пастаўкі былі прыпыненыя праз некалькі тыдняў пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Сафія адмовілася плаціць за газ у рублях, як патрабавала Масква.

Праект будаўніцтва 182-кіламетровага газаправода, які злучыць Камаціні ў Грэцыі і Стара-Загору ў Балгарыі, быў ініцыяваны ў 2009 годзе, але будаўніцтва пачалося толькі праз дзесяць гадоў. Кошт будаўніцтва ацэньваецца ў 220 мільёнаў еўра, з якіх 45 прыпадае на сродкі ЕС.

Магутнасць газаправода складае тры мільярды кубаметраў з магчымасцю пашырэння да пяці. Дзякуючы рэалізацыі інвестыцыі ўдалося падключыць Балгарыю праз Грэцыю да газаправода, які забяспечвае Заходнюю Еўропу газам з азербайджанскіх радовішчаў. Газаправод таксама будзе транспартаваць газ з іншых крыніц, у тым ліку СПГ, які пастаўляецца ў Грэцыю з Алжыра і Катара.

ПР/юл