Беларуская Служба

Падпісаныя пагадненні аб вывазе ўкраінскага збожжа

22.07.2022 18:30
Вываз збожжа будзе ажыццяўляцца з партоў Адэса, Чарнаморск, Паўднёвы.
Porty ukraińskie zostaną odblokowane
Porty ukraińskie zostaną odblokowane PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Расія падпісала пагадненне аб экспарце ўкраінскага збожжа з Турцыяй і ААН. Раней аналагічны дакумент падпісаў украінскі бок.

Размініраванне ўкраінскіх партоў пасля падпісання пагаднення па збожжы праводзіцца не будзе, для праходу судоў выкарыстоўваюць бяспечныя фарватэры. Для назірання за выхадам караблёў з Украіны ў Стамбуле створаць каардынацыйны цэнтр, у яго ўвойдуць Расія, Украіна і Турцыя, паведамілі ў ААН.

Паўнавартасны рух судоў можа пачацца праз пару тыдняў. Вываз збожжа будзе ажыццяўляцца з партоў Адэса, Чарнаморск, Паўднёвы.

Тэрмін дзеяння пагаднення складае 120 дзён з магчымасцю падаўжэння. Ваеннага суправаджэння грузаў не прадугледжана. Караблі, якія ідуць ва Украіну, будуць правяраць на прадмет наяўнасці ўзбраення ў тым ліку і прадстаўнікі Расіі. Украінскія і расійскія вайскоўцы адобрылі маршруты вывазу збожжа.

Паводле УНІАН / вх