Беларуская Служба

Расійскія мужчыны не жадаюць гінуць ва Украіне

19.08.2022 16:29
Агітацыя прыняць удзел у вайне ва Украіне ўсё часцей з'яўляецца на білбордах у буйных гарадах.
Ілюстрацыйны здымакфота: glavcom.ua/

Нежаданне расійскіх мужчын удзельнічаць у вайне ва Украіне становіцца ўсё большай праблемай для Крамля. Расійскія ўлады вядуць актыўную прапагандысцкую дзейнасць і ўводзяць дадатковыя матэрыяльныя ўзнагароды.
У рэкламных матэрыялах, якія заахвочваюць да ўдзелу ў вайне ва Украіне, пішуць пра высокі заробак і магчымасць атрымаць прэмію за паспяховае выкананне баявых задач – напрыклад, 100 тысяч рублёў за знішчэнне танка. Агітацыя прыняць удзел у вайне ва Украіне таксама ўсё часцей з'яўляецца на білбордах у буйных гарадах, у тым ліку ў Екацярынбургу.

Крэмль таксама ўносіць змены ў заканадаўства, якія пашыраюць магчымасці атрымання статусу ветэрана, што дае права карыстацца мноствам прывілеяў ды льгот. Акрамя таго, улады абяцаюць, што ў выпадку смерці ва Украіне сямʼі загінулага выплацяць тры аднаразовыя дапамогі: адну ў 3 мільёны рублёў, прэзідэнцкую – у 5 мільёнаў рублёў і страхоўку – амаль у 4 мільёны рублёў.

У той жа час ваеннае кіраўніцтва выкарыстоўвае меры прымусу. У першую чаргу гэта датычыцца салдат, якія адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў баявых дзеяннях. Іх запалохваюць, пагражаюць пасадзіць і адпраўляюць на фронт супраць іх волі.

IAR PR/нг