Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў: расіяне павінны разумець, што акупаваная імі Запарожская АЭС належыць Украіне. «Электрычнасць з Запарожжа ўкраінская і вельмі важная для Украіны, асабліва зімой. І гэтае правіла павінна выконвацца ў поўнай меры», – заявіў генсек падчас візіту ў Адэсу.
Антоніу Гутэрыш таксама заявіў, што ў цяперашняй сітуацыі ўзмацнення напружанасці і расійскіх правакацый неабходна «дэмілітарызаваць» АЭС.
Атамная электрастанцыя ў Запарожжы – самая буйная АЭС у Еўропе. З пачатку сакавіка яна знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Зараз на аб'екце дыслакуюцца расійскія войскі і супрацоўнікі расійскага канцэрна «Расатам». На думку ўкраінскага боку, расіяне могуць ладзіць правакацыі на станцыі.
IAR PR/нг