Беларуская Служба

Расіяне ўцякаюць з акупаваных тэрыторый

20.08.2022 09:01
Паводле ўкраінскіх СМІ, у апошнія тыдні на акупаваных тэрыторыях актывізавалася дзейнасць партызанскіх атрадаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расіяне масава пакідаюць акупаваны Мелітопаль. Яны едуць у Крым, але іх там не прымаюць нават прарасійскія ўлады, кажа мэр Мелітопаля Іван Фёдараў:

- Канечне, настрой панічны. Пацешны прыклад панікі – яны высеклі ўсе дрэвы і хмызнякі каля сваіх дамоў, каб туды не падышлі мелітопальскія партызаны і не ўзарвалі і не падпалілі іх.

Паводле ўкраінскіх СМІ, у апошнія тыдні на акупаваных тэрыторыях актывізавалася дзейнасць партызанскіх атрадаў.

IAR/аз

Расійскія мужчыны не жадаюць гінуць ва Украіне

19.08.2022 16:29
Агітацыя прыняць удзел у вайне ва Украіне ўсё часцей з'яўляецца на білбордах у буйных гарадах.