Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў вызваленай Херсонскай вобласці працягваецца аперацыя па затрыманні расійскіх вайскоўцаў і абясшкоджванні дыверсантаў. Як падкрэсліў украінскі лідар, Украіна будзе паслядоўна змагацца за справядлівасць, суд над расійскімі ваеннымі злачынцамі:
-Працягваецца затрыманне пакінутых на гэтай тэрыторыі расійскіх вайскоўцаў і наймітаў, нейтралізацыя дыверсантаў. Следствам ужо задакументавана больш за 400 расійскіх ваенных злачынстваў, выяўляюцца целы як мірных жыхароў, так і вайскоўцаў. У Херсонскай вобласці расійская армія пакінула пасля сябе тыя ж зверствы, што і ў іншых рэгіёнах нашай краіны. Мы знойдзем і прыцягнем да адказнасці кожнага забойцу. Без сумневу.
Нагадаем, за мінулыя некалькі дзён Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі 60 населеных пунктаў Херсонскай вобласці, у тым ліку, 11 лістапада яе сталіцу.
iar/эж