Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў журналістам у сераду, што ён атрымаў сігналы ад заходніх партнёраў Кіева аб тым, што Пуцін хоча прамых перамоваў. Зяленскі дадаў, што прапанаваў публічную форму перамоваў.
«Я атрымаў сігналы, што Пуцін хоча прамых перамоваў. (...) Я прапанаваў публічную форму, таму што Расія публічна вядзе вайну», – сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт таксама заявіў, што для Украіны важна, каб Кітай адкрыта не падтрымліваў Расію. Ён запэўніў, што Кітай «зацікаўлены ў будучыні Украіны». Разам з тым прызнаў, што адносіны паміж Пекінам і Масквой «сур'ёзныя», што яны «сябры і партнёры ў розных фарматах».
Таксама Зяленскі казаў пра павелічэнне колькасці расійскіх войскаў у Беларусі. Пры гэтым ён прызнаў, што беларускае грамадства не хацела б, каб краіна пачала наступ на Украіну, і што для Беларусі ў гэтым цяпер «няма сэнсу».
Зяленскі таксама пацвердзіў, што ў аўторак сустракаўся з кіраўніком ЦРУ Уільямам Бернсам.
PAP / вх