Беларуская Служба

Больш за 60 ракетаў расіняе зноў выпусцілі па Украіне

16.12.2022 11:08
 Харкаў і Палтава засталіся без святла.
ІлюстрацыяPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Паводле афіцыйных крыніц, раніцай Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны больш за 60 ракетаў, з мэтай насычэння СПА Украіны. Па ўсёй Украіне была абвешчана паветраная трывога. Абстрэлы пачаліся з самага ранку.

У выніку сённяшняй атакі Харкаў і Палтава засталіся без святла. У Крывым Розе ракета трапіла ў жылы дом. Два чалавекі загінулі, яшчэ пяць шпіталізаваныя. Таксама паведамляюць пра выбухі ў Запарожжы – па рэгіёне нанеслі каля 12 ракетных удараў.

З-за пагрозы ракетных удараў у некаторых рэгіёнах увялі экстраннае адключэнне электрычнасці, напрыклад, у Сумскай, Кіраваградскай, Жытомірскай, Чаркаскай абласцях.

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што з самалётаў Ту-95 выпушчаны ракеты Х-555 і Х-101. Таксама былі пускі «Калібраў» з Чорнага мора, і запускі ракет С-300. Працавалі і бамбардзіроўшчыкаў Ту-22 М3, якія пускаюць ракеты Х-22. Таксама ў небе адзначана праца МіГ-31К – носьбітаў «Кінжалаў».

З-за адключэнняў электраэнергіі са спазненнем больш чым на 30 хвілін ідуць 17 цягнікоў «Украінскай чыгункі», затрымліваюцца таксама цягнікі Адэскай, Прыдняпроўскай і Паўднёвай чыгунак.

эж

ЗША рыхтуюцца перадаць Украіне сістэмы Patriot

14.12.2022 07:50
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн можа прыняць канчатковае рашэнне на гэтым тыдні.

Германія перадала Украіне ракеты для сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T

15.12.2022 19:43
IRIS-T SLM лічыцца адной з самых дасканалых сістэм СПА ў свеце, якіх нават няма на ўзбраенні Бундэсвера.