Беларуская Служба

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца кантралюемай, але дастаткова напружанай – Памежная служба Украіны

09.01.2023 16:32
Непасрэдна каля мяжы цяпер не фіксуецца перамяшчэнне тэхнікі, палёты авіяцыі ці іншыя правакацыі.
      .
Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка. Фота: skreenshot

Сітуацыя па лініі мяжы з Беларуссю застаецца поўнасцю кантралюемай, але дастаткова напружанай, Расія і Беларусь сумеснымі вучэннямі пастаянна абвастраюць сітуацыю на гэтым напрамку, заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

«Наконт нагнятання сітуацыі: і Расія, і Беларусь сваімі сумеснымі вучэннямі пастаянна абвастраюць сітуацыю на гэтым напрамку. Да таго ж, мы бачым, што Беларусь актыўна з яе інфраструктурай выкарыстоўваецца як пляцоўка для гэтых сумесных вучэнняў. Яны ўжо працягваюцца доўга. Цяпер анансавалі вучэнні авіяцыі, да гэтага анансаваліся вучэнні сухапутных падраздзяленняў», – сказаў ён у эфіры нацыянальнага тэлемарафона ў панядзелак.

Дземчанка падкрэсліў, што непасрэдна каля мяжы не фіксуецца перамяшчэнне тэхнікі, палёты авіяцыі ці іншыя правакацыі.

«Але такімі манеўрамі, нагнятаннямі сітуацыі аб нарошчванні так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў саюзнай краіны яны напружваюць увесь час сітуацыю. Безумоўна, мы вымушаны трымаць на гэтым напрамку неабходную колькасць сіл і сродкаў, каб у выпадку спроб уварвання на тэрыторыю Украіны даць адпор ворагу. І гэтыя сілы мы не можам выкарыстоўваць на больш важных напрамках, дзе вядуцца паўнацэнныя баявыя дзеянні», – сказаў ён.

У Дзяржаўнай памежнай службе адзначылі, што сітуацыя па лініі граніцы застаецца поўнасцю кантралюемай, але дастаткова напружанай.

«Украіна ніколі не адкідала, што з кірунку Беларусі можа аднавіцца ўварванне расійскіх падраздзяленняў, мы бачыць, што Расія актыўна цісне на Беларусь», – сказаў Дземчанка.

Расія і Беларусь з 16 студзеня па 1 лютага праводзяць на тэрыторыі Беларусі лётна-тактычныя вучэнні. Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» паведамляе, што з 8 па 12 студзеня ў Беларусь мусіць прыбыць авіяцыйны склад РФ для правядзення вучняў. Верагодна, авіяцыя ВКС РФ у гэты перыяд будзе дыслацыравацца на аэрадромах у Мачулішчах і Баранавічах. Не выключана, што могуць быць задзейнічаны Лідскі, Лунінецкі і Бабруйскі аэрадромы.

Таксама паведамлялася, што за апошнія дні ў Беларусь прыбылі два эшалоны з расійскімі вайскоўцамі, меркавана, гэта 1600 чалавек.

вх


Паўторны вялікі наступ на Украіну можа быць у лютым, — сакратар СНБА Данілаў

09.01.2023 07:35
У Беларусі працягваецца нарошчванне колькаснага складу рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.