Беларуская Служба

Намеснік дзяржсакратара ЗША: Аналізуем магчымасць перадачы Украіне баявых самалётаў IV і V пакаленняў

25.02.2023 07:05
Улады ў Кіева звярнуліся да краін Захаду з просьбай аб пастаўках амерыканскіх шматмэтавых машын F-16.
Намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя НуландBy U.S. Department of State from United States - Under Secretary Nuland Briefs Reporters, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=114225560

Мы аналізуем магчымасць перадачы Украіне баявых самалётаў чацвёртага пакалення, такіх як F-16, а таксама больш новых машын. Аднак ніякія канкрэтныя рашэнні па гэтым пытанні пакуль не былі прынятыя, заявіла для Washington Post намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

Улады ў Кіева звярнуліся да краін Захаду з просьбай аб пастаўках баявых самалётаў, у першую чаргу, амерыканскіх шматмэтавых машын F-16. Пастаўка самалётаў V пакалення, такіх як F-22 Raptor і F-35, на думку большасці экспертаў, малаверагодная.

«Мы гатовыя правесці падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў па абслугоўванні знішчальнікаў F-16 у Польшчы. Аднак я падкрэсліваю, што гэтае пытанне, як заўсёды, павінна быць узгодненае ў рамках больш шырокай кааліцыі», – заявіў у пятніцу ў Кіеве прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.

PAP/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Салідарнасць з Украінай!

24.02.2023 11:54
Кіраўнік польскай дзяржавы ў гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну.

Лідары Веймарскага трохкутніка падтрымалі Украіну ў гадавіну вайны

24.02.2023 19:02
Польшча, Францыя і Германія апублікавалі сумесную дэкларацыю з нагоды гадавіны расійскай вайны ва Украіне.