Падобныя высновы прадставіла і місія ААН, заявіў украінскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец.
«Я не магу раскрываць падрабязнасці пра віды катаванняў, якія прымяняюць расіяне. Калі мы пачнём інфармаваць пра гэта на дзяржаўным узроўні, гэта можа прывесці да пагаршэння становішча нашых зняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў палоне», – прызнаў Лубінец у жывым эфіры на канале «Украінская праўда».
Паведамленні аб жорсткім абыходжанні з украінскімі ваеннапалоннымі, а таксама аб учыненых супраць іх ваенных злачынствах з'яўляюцца з лютага 2022 года, то бок з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. За апошнія месяцы ў СМІ зʼявіліся шматлікія паведамленні, паводле якіх расіяне фізічна і псіхалагічна здзекуюцца з украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў, напрыклад, утрымліваюць іх у вельмі кепскіх санітарных умовах, даючы ваеннапалонным вельмі абмежаваныя харчовыя пайкі і прымушаючы іх вучыць на памяць расійскі гімн і расійскія прапагандысцкія песні.
29 ліпеня 2022 года ў лагеры ў Аленаўцы ў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспубліцы адбыўся выбух, у выніку якога загінулі не менш за 53 украінскія вязні і некалькі дзясяткаў атрымалі цяжкія раненні. Улады Кіева расцанілі гэтую падзею як тэрарыстычны акт расійскага боку.
На мінулым тыдні ў інтэрнэце зʼявілася рэзкае відэа пакарання смерцю ўкраінскага ваеннапалоннага. На ім бачна, як людзі ў форме з белымі стужкамі, якімі расійскія вайскоўцы звычайна апазнаюць асобу, адразаюць галаву жывому чалавеку з украінскімі знакамі адрознення. Служба бяспекі Украіны (СБУ) пачала праверку па гэтым факце.
PAP / вх