Беларуская Служба

«Ёй пяць-шэсць гадоў, а я стрэліў, ты разумееш, кантрольны». Праект Gulagu.net апублікаваў інтэрв'ю з былым зэкам, які ваяваў у ПВК «Вагнер»

17.04.2023 14:21
Заснавальнік праекта Gulagu.net апублікаваў шакавальныя сведчанні аб зверствах, здзейсненых ПВК «Вагнер» ва Украіне.
  Gulagu.net     ,     .
Заснавальнік праекта Gulagu.net апублікаваў шакавальныя сведчанні аб зверствах, здзейсненых ПВК «Вагнер» ва Украіне.Фота: skreenshot

У прыватнасці, двое былых членаў ПВК «Вагнер», былыя зэкі, памілаваныя ўказам Пуціна, распавялі ў падрабязнасцях пра:

  • расстрэл больш за 20 украінскіх дзяцей і падлеткаў у Соледары і Бахмуце. Пяцігадовая дзяўчынка была забітая «кантрольным стрэлам»;
  • падрыў ямы з больш чым 50 параненымі палоннымі ўкраінцамі і т.зв. «500-мі» (тыя, хто вырашыў пакінуць вайну і адмовіўся выконваць загады забіваць украінцаў);
  • зачысткі жылых дамоў з забойствам усіх, у тым ліку дзяцей.


Таксама абодва экс-камандзіры падраздзяленняў ПВК «Вагнер» расказалі, што Яўген Прыгожын асабіста аддаваў злачынныя загады аб расстрэлах і забойствах, а таксама ўхваляў тэрарыстычныя метады і жорсткасць.

«Яна крычыць, яна маленькае дзіця, разумееш. Ёй пяць-шэсць гадоў, а я стрэліў, ты разумееш, кантрольны. Я нікога не павінен быў выпусціць, нікога. Дадзеная каманда была ўсіх на зачыстку, ніхто не павінен быў сысці», – былы вагнеравец-зэк распавядае на камеру пра забойства дзяцей па загадзе Прыгожына.

Поўнае відэа са сведчаннямі вы можаце паглядзець на канале праекту ў YouTube. Асцярожна, цяжкі кантэнт.

Gulagu.net – расійская арганізацыя і вэб-сайт па барацьбе з карупцыяй і катаваннямі. Ён быў заснаваны ў 2011 годзе расійскім праваабаронцам Уладзімірам Асечкіным. Gulagu.net публікаваў відэа збіцця і катаванняў людзей у расійскіх турмах.

вх