Пагаднення дасягнулі ў японскім Сапара на палях сустрэчы краін G7.
Пяць краін дамовіліся, што будуць выкарыстоўваць адпаведныя рэсурсы і магчымасці грамадзянскіх ядзерных энергетычных сектараў кожнай з дзяржаў, каб парваць расійскі кантроль над ланцужкамі паставак.
Пагадненне плануюць выкарыстоўваць як аснову для поўнага выцяснення РФ з рынку ядзернага паліва, прычым – як мага хутчэй. Мэта такога кроку – перакрыць Пуціну яшчэ адну крыніцу фінансавання яго ўварвання ва Украіну.
«Вялікабрытанія была ў самым цэнтры глабальных намаганняў, накіраваных на падтрымку Украіны, перамогу над Пуціным і забеспячэнне таго, што ні ён, ні хто-небудзь іншы, падобна яму, больш ніколі не зможа думаць, што можа трымаць мір у палоне сваіх энергарэсурсаў», – заявіў міністр энергетычнай бяспекі Грант Шаппс.
вх