Брытанскія і нямецкія знішчальнікі Typhoon, размешчаныя ў Эстоніі, перахапілі і суправаджалі тры расійскія самалёты, якія ляцелі над Фінскім залівам і Балтыйскім морам, паведамляе эстонскае тэлебачанне ERR.
Знішчальнікі, размешчаныя на эстонскай базе Амары ў рамках місіі NATO па маніторынгу паветранай прасторы, суправаджалі ў панядзелак два расійскія знішчальнікі і самалёт-разведчык. Машыны прыляцелі з расійскіх баз у Калінінград.
Брытанскія ВПС заявілі, што расійскія палёты над Балтыйскім морам былі рэгулярнымі, а перахоп самалётаў у панядзелак быў «звычайнай справай».
У 2022 годзе самалёты NATO больш за 200 разоў узляталі са сваіх баз, каб адказаць на расійскія самалёты, якія праляталі міма. З 2016 года таксама было 40 парушэнняў паветранай прасторы Эстоніі расійскімі пілотамі.
ав