Кірыл Буданаў зазначыў, што Украіна падыходзіць да знакавай бітвы ў сваёй найноўшай гісторыі. Калі ўзяць футбольную аналогію, то мы зараз на 72-75 хвіліне з 90. Ці чакае нас яшчэ авертаймы і серыя пенальці? Гэта толькі Бог можа ведаць, падкрэсліў вайсковец.
Буданаў прагназуе, што ядзернага ўдару, калі Украіна зойдзе ў Крым, не будзе. Завяршэнне вайны з Расіяй бачыць толькі адным шляхам - вяртання да мяжы узору 91-га года. Украіна ніколі не пойдзе на тое, каб аддаць якую-небудзь частку тэрыторый.
Пры гэтым вайсковец лічыць, што абсалютна рэальна выйсці на межы 1991 года ўжо сёлета. Справа ў тым, што расіяне цалкам перайшлі да пазіцыйнай абароны. Адзіныя ўчасткі фронта, дзе яны спрабуюць атакаваць - гэта Бахмут. Таксама яны хочуць ахапіць з поўначы Аўдзееўку. І ў Аўдзееўцы, і ў Мар'інцы ідэнтычная тактыка, як і ў Бахмуце - проста спроба сцерці населены пункт з зямлі.
У сярэднім Расія мабілізуе 20 тысяч чалавек у месяц. План "Б" у Расіі заўсёды ёсць. Любую паразу яны выдадуць за сваю перамогу. Успомніце Херсон. Ваенна-палітычныя эліты Расіі ўжо прагаворваюць кандыдатуры пераемніка пуціна. І там не адна кандыдатура, перакананы Кірыл Буданаў.
Цалкам інтэрв'ю РБК-Украіна: