Беларуская Служба

Неапазнаныя беспілотнікі выклікаюць страх у Расіі

25.04.2023 11:12
Часцей за ўсё неапазнаныя машыны ўзрываюцца каля расійскіх гарадоў, размешчаных ля межаў Украіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарLN_Photoart/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля расійскіх гарадоў усё часцей з'яўляюцца беспілотнікі без апазнавальных знакаў. Некаторыя машыны зараджаныя выбухоўкай. Частка з іх выбухаюць у паветры, іншыя разбіваюцца, калі падаюць на зямлю. Як паведамляюць незалежныя СМІ, беспілотныя лятальныя апараты выклікаюць страх у расіян.

У ноч з нядзелі на панядзелак былі знойдзены беспілотнікі, якія ўпалі пад Масквой, на ўскраіне горада Энергасталь. У панядзелак з-за зʼяўлення неапазнанага беспілотніка была закрытая паветраная прастора над маскоўскім аэрапортам Унукава. Двума месяцамі раней з-за беспілотнага лятальнага апарата была закрыта прастора над аэрапортам у Санкт-Пецярбургу.

Часцей за ўсё неапазнаныя машыны ўзрываюцца каля расійскіх гарадоў, размешчаных ля межаў Украіны. Улады Кіева заяўляюць, што не маюць дачынення да гэтых беспілотнікаў. Расійскія незалежныя аналітыкі лічаць, што гэтым займаюцца антыкрамлёўскія партызанскія рухі.

IAR/яс