Беларуская Служба

СМІ: Уплывовыя дэмакраты заклікаюць прэзідэнта ЗША Джо Байдэна надаць Украіне знішчальнікі

29.04.2023 19:06
Уплывовыя дэмакраты перкананыя, што знішчальнікі і ракеты вялікай далёкасці могуць адыграць ключавую ролю ў абароне Украіны.
Ілюстрацыя Фота: pxhere.com

У пятніцу, 28 красавіка амерыканскае выданне The Hill паведаміла са спасылкай на свае ўласныя крыніцы, што прэзідэнт Джо Байдэн сутыкаецца з узмацненным ціскам усярэдзіне сваёй уласнай партыі з патрабаваннем адпраўкі ва Украіну знішчальнікаў і ракет вялікай далёкасці, бо Расія працягвае ракетныя ўдары па грамадзянскіх аб'ектах ва Украіне, якія нясуць смерць і разбурэнні.

Раней кангрэсмены ад абедзвюх партый ужо заклікалі Белы дом паставіць Украіне сучасныя знішчальнікі F-16 і рэактыўную артылерыю далёкага дзеяння ATACMS. Адміністрацыя Байдэна пакуль адмаўляецца гэта рабіць, заяўляючы, што ЗША не могуць у цяперашні час вылучыць якія-небудзь сістэмы ATACMS, якія патрэбныя еўрапейскім саюзнікам, і што пастаўка знішчальнікаў не зʼяўляецца прыярытэтам.

Але рашэнне Белага дома ў студзені 2023 года прадставіць Украіне амерыканскія танкі M1 Abrams, пасля некалькіх месяцаў супрацьдзеяння па гэтым пытанні з боку адміністрацыі, дало падставу для аптымізму прыхільнікам паставак знішчальнікаў ва Украіну. Яны лічаць, што калі працягваць лабіраваць гэта пытанне, то Белы дом можа пагадзіцца і на пастаўкі цяжэйшых узбраенняў.

Уплывовыя дэмакраты, сярод якіх, чальцы Палаты прадстаўнікоў Джэйсан Кроў, Джарэд Голдэн, сенатары Рычард Блюменталь і Шэлдан Уайтхаўс і іншыя перкананыя, што знішчальнікі і ракеты вялікай далёкасці могуць адыграць ключавую ролю ў абароне ўкраінскага народа і ў наступальных ударах па пазіцыях расійскіх акупантаў. З гэтым, як піша выданне The Hill, згодны некаторыя вайсковыя кіраўнікі ЗША.

voa/эж

  

Прэзідэнт ЗША пакуль выключае перадачу Украіне F-16

25.02.2023 08:18
Джо Байдэн рашуча паўтарыў сваю заяву аб тым, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца».

Украінскія лётчыкі рыхтуюцца да выкарыстання заходніх самалётаў

07.03.2023 16:55
Намеснік кіраўніка дзярждэпартаменту Вікторыя Нуланд паведаміла, што ЗША абмяркоўваюць магчымасць перадачы Украіне знішчальнікаў чацвёртага і пятага пакаленняў.