Беларуская Служба

Украінскія лётчыкі рыхтуюцца да выкарыстання заходніх самалётаў

07.03.2023 16:55
Намеснік кіраўніка дзярждэпартаменту Вікторыя Нуланд паведаміла, што ЗША абмяркоўваюць магчымасць перадачы Украіне знішчальнікаў чацвёртага і пятага пакаленняў.
F-16
F-16 Фота: Shutterstock.com/Albert Beukhof

Украіна мае план па навучанні ўкраінскіх пілотаў і інжынераў лётаць і кіраваць сучаснымі заходнімі самалётамі, запэўніў у інтэрв'ю прыватнаму тэлеканалу 1+1 прэс-сакратар ВПС Украіны Юрый Ігнат дадаў, што яго краіна ўжо рыхтуе адпаведную інфраструктуру для прыёму машын.

Двое пілотаў, а таксама ўкраінскія прадстаўнікі ВПС і Узброеных сіл Мінабароны і дыпламатычнага корпуса прыбылі ў ЗША, каб праверыць, колькі доўжыцца навучанне на сучасных самалётах.

-Перш за ўсё, мы павінны ведаць, які тып самалёта нам прапануюць, потым адпраўляюцца пілоты. Іх спіс даўно зацверджаны, лепшыя пілоты прызначаныя і гатовы ўжо заўтра адправіцца на трэніроўкі ў любую краіну. Падрыхтоўка пілотаў будзе праходзіць паралельна з падрыхтоўкай ваенных інжынераў, адказных за эксплуатацыю і тэхнічнае абслугоўванне авіяцыйнай тэхнікі. Ваенныя інжынеры – не менш важны кампанент.

Раней заходнія СМІ паведамлялі, што двое ўкраінскіх лётчыкаў знаходзяцца ў ЗША для праходжання ацэнкі навыкаў пілатавання баявых самалётаў, у тым ліку знішчальнікаў F-16.

ЗША пакуль не пачалі падрыхтоўку ўкраінскіх лётчыкаў да кіравання знішчальнікамі F-16, таму што рашэнне аб такіх пастаўках не прынята. Намеснік кіраўніка дзярждэпартаменту Вікторыя Нуланд паведаміла, што ЗША абмяркоўваюць магчымасць перадачы Украіне знішчальнікаў чацвёртага і пятага пакаленняў.

iar/эж

Анджэй Дуда заявіў, што перадача Польшчай Украіне самалётаў F-16 патрабуе рашэння ў рамках НАТА

12.02.2023 17:52
Прэзідэнт Анджэй Дуда перакананы, што свабодны свет будзе паслядоўна падтрымліваць Украіну.

Славакія абмяркоўвае пытанне перадачы знішчальнікаў Украіне

14.02.2023 12:12
Дэпутаты славацкага парламента сёння абмяркуюць магчымую перадачу Украіне знішчальнікаў МіГ-29.

Прэзідэнт ЗША пакуль выключае перадачу Украіне F-16

25.02.2023 08:18
Джо Байдэн рашуча паўтарыў сваю заяву аб тым, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца».