Беларуская Служба

NATO: Расія можа паспрабаваць сабатаваць кабельныя сеткі на марскім дне

04.05.2023 11:59
«Актыўнасць Расіі ў гэтай сферы найбольшая за апошнія гады», заявіў Дэвід Кэтлер, афіцэр разведкі і бяспекі NATO.
.
.PAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Расія можа паспрабаваць сабатаваць кабельныя сеткі на марскім дне і іншую важную інфраструктуру, што дасць ёй стратэгічную перавагу над Захадам, заявіў Дэвід Кэтлер, афіцэр разведкі і бяспекі NATO.

«Існуюць вялікія асцярогі, што Расія можа выбраць за цэль падводныя кабелі і іншую важную інфраструктуру, спрабуючы парушыць функцыянаванне Захаду і атрымаць перавагу над дзяржавамі, якія аказваюць падтрымку Украіне», – сказаў Кэтлер журналістам.
«Актыўнасць Расіі ў гэтай сферы найбольшая за апошнія гады», – дадаў ён.

Паводле NATO, падводныя злучэнні, якія забяспечваюць Інтэрнэт-камунікацыю, маюць вырашальнае значэнне для функцыянавання сусветнай эканомікі. «У цэлым кожны дзень праз іх праходзіць транзакцый на суму каля 10 трыльёнаў долараў, таму гэтыя кабелі сапраўды з'яўляюцца краевугольным каменем эканомікі», – адзначыў Кэтлер.

Ён папярэдзіў, што праціўнікі NATO ўсвядомілі стратэгічную перавагу, якую яны могуць атрымаць, нацэліўшыся на інтэрнэт, энергетычную і фінансавую сістэмы.

«Расія актыўна наносіць на карту крытычную інфраструктуру саюзнікаў як на сушы, так і на марскім дне», – заявіў прадстаўнік NATO, дадаўшы, што саюзнікі ўважліва сочаць за расійскімі судамі, абсталяванымі прыладамі для выяўлення электронных і акустычных сігналаў з марскога дна.

ав

Крамлёўская прапаганда заклікае расійскія ўлады мацней ударыць па Украіне

04.05.2023 10:00
На думку незалежных аглядальнікаў, гэта падбухторванне да генацыду.