Беларуская Служба

Працягваецца павольны наступ УСУ на поўдні і ўсходзе Украіны

22.06.2023 09:15
Паводле амерыканскага Інстытута даследавання вайны, павольны наступ можа быць часткай стратэгіі ўкраінцаў.
Працягваецца павольны наступ УСУ на поўдні і ўсходзе УкраіныPAP/EPA/STRINGER

Украінцы наступаюць на трох участках фронту – на поўдні, але і на ўсходзе краіны. Яны таксама абараняюць свае пазіцыі ад расійскіх нападаў. Украінскія ўлады прызнаюць, што наступ іх войскаў ідзе павольна, але, на думку аналітыкаў, гэта можа быць частка стратэгіі. Тэму працягвае карэспандэнт Павел Бушка:

- Як чытаем у дакладзе амерыканскага Інстытута даследаванняў вайны, павольны наступ можа быць накіраваны на знясіленне сіл праціўніка і падрыхтоўку далейшых нападаў.
Між тым, у нядаўнім інтэрв'ю прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адной з перашкод для ўкраінскай арміі на фронце назваў факт, што вораг замініраваў амаль 200 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі. Гэта пацвярджае ўкраінскі вайсковы эксперт Ігар Раманенка. Спецыялісты адзначаюць, што асноўныя ўчасткі баявых дзеянняў – як на поўдні, так і на ўсходзе – расіяне ўзмацнілі войскамі, выведзенымі з Херсонскай вобласці з левага берага Дняпра, пасля узарвання там дамбу на Кахоўскім вадасховішчы.

IAR/ аз

Украінскія ўлады эвакуявалі дзяцей з ваколіц Купянска

22.06.2023 08:15
Як паведамляе мясцовая адміністрацыя, зараз у рэгіёне Купянска пражывае каля 11 тысяч чалавек.