Беларуская Служба

У Херсоне і ваколіцах адноўленае электразабеспячэнне

22.06.2023 11:01
Часткова адноўлены і доступ да пітной вады, паведамілі мясцовыя ўлады.
У Херсоне і ваколіцах адноўленае электразабеспячэнне Foto: PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

У падкантрольных Украіне раёнах Херсонскай вобласці адноўлена электразабеспячэнне і часткова доступ да пітной вады, паведамілі мясцовыя ўлады. Губернатар Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін заявіў, што дзякуючы дзеянням энергетыкаў доступ да электрычнасці атрымалі жыхары ўсёй вобласці:

- Энергетыкі аднавілі працу дзвюх трансфарматарных падстанцый. У Херсоне падключана 432 абанента. Адноўлена электразабеспячэнне ў пасёлку Макееўскае, які быў абясточаны з-за паводкі ў рэгіёне. Учора аднавілі водазабеспячэнне ў вёсцы Інгулец, якую таксама затапіла.

Аляксандр Пракудзін падкрэсліў, што спецыялісты кожны дзень працуюць над ачысткай вады і правяраюць узровень яе забруджвання. Пакуль паводкавая вада можа выкарыстоўвацца толькі ў тэхнічных мэтах.

IAR/аз

Украінскія ўлады эвакуявалі дзяцей з ваколіц Купянска

22.06.2023 08:15
Як паведамляе мясцовая адміністрацыя, зараз у рэгіёне Купянска пражывае каля 11 тысяч чалавек.

Працягваецца павольны наступ УСУ на поўдні і ўсходзе Украіны

22.06.2023 09:15
Паводле амерыканскага Інстытута даследавання вайны, павольны наступ можа быць часткай стратэгіі ўкраінцаў.