Уладзімер Зяленскі пераконвае, што ўкраінскія войскі наступаюць на поўдні краіны. Працягваецца контрнаступленне Узброеных сіл Украіны ў Запарожжы. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што абаронцы фактычна наносяць страты расійскім войскам:
- На поўдні працягваюцца цяжкія баі – мы знішчаем ворага. У Данецкай вобласці – знішчаем ворага. На купянскім накірунку – чаго расійскія тэрарысты не плануюць – будзем знішчаць праціўніка. Мы прасоўваемся на поўдзень, дзякуючы нашым войскам. На ўсходзе мы трымаем абарону. Асабліва ўдзячны хлопцам, якія збіваюць варожыя верталёты. Кожны такі ўдар лічыцца.
Уладзімір Зяленскі таксама падзякаваў за далейшыя пакеты фінансавай дапамогі з боку Вялікабрытаніі, ЗША і Еўрасаюза.
IAR/аз