Расія рыхтуе тэрарыстычны акт на Запарожскай АЭС, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. З сакавіка мінулага года аб'ект знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. Паводле ўкраінскіх уладаў, у цяперашні час на АЭС магчымы выкід радыеактыўнага забруджвання. Уладзімір Зяленскі паведаміў, што пра небяспеку яму паведамілі ўкраінскія спецслужбы:
- Расія разглядае сцэнар тэракту на Запарожскай АЭС, тэракту з выкідам радыяцыі. Расіяне ўжо ўсё для гэтага падрыхтавалі. Радыеактыўнае выпраменьванне не ведае межаў. Дзе адбудзецца забруджанне, будзе залежаць ад кірунак ветру.
Украінскі прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ён праінфармаваў краіны свету аб пагрозе. Ён дадаў, што ўкраінскія ўлады таксама шмат разоў папярэджвалі пра пагрозу падрыву дамбы на Дняпры ў Новай Кахоўцы.
Запарожская электрастанцыя – найбуйнейшы абʼект такога тыпу ў Еўропе. Расіяне размясцілі на яе тэрыторыі свае войскі і ваенную тэхніку. Адтуль таксама абстрэльваюць падкантрольныя Кіеву рэгіёны.
IAR/аз