Беларуская Служба

У Кіеве пракаментавалі «Марш справядлівасці» «ПВК Вагнера»

24.06.2023 11:27
Дарадца ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк не выключае, што ў Расіі можа пачацца грамадзянская вайна.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

У эксклюзіўным інтэрв'ю для тэлеканалу FREEDOM дарадца кіраўніка АП Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што падзеі ў Варонежы і Растове ставяць Расію на мяжу грамадзянскай вайны.

На думку Падаляка, Расія ў тым выглядзе, у якім яна існуе зараз, не захаваецца. Ён прагназуе, што на вуліцах Расіі можна будзе назіраць масавыя пратэсты.

Падаляк дадаў, што «гэта толькі пачатак, і, несумненна, прывядзе да сур'ёзных змен і пераўтварэнняў у расійскай палітычнай сістэме незалежна ад вынікаў дадзенага раўнда».

Падаляк заявіў, што для Украіны важна, каб Расія перастала існаваць у цяперашнім палітычным выглядзе.

юл