Беларуская Служба

Расійскія акупанты за чатыры дні запусцілі па Украіне больш за 70 ракет

21.07.2023 10:23
21 ліпеня расійскія захопнікі зноў нанеслі ракетны ўдар па поўдні Украіны.
     ()
Жыхар Адэсы пасля расійскага абстрэлу (ілюстрацыя)PAP/EPA/IGOR TKACHENKO

«З панядзелка, 17 ліпеня расійскія войскі выпусцілі па тэрыторыі Украіны амаль 70 ракет розных тыпаў і 90 ударных беспілотнікаў, найбольш ад удараў пацярпелі паўднёвыя рэгіёны», – паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

-Толькі за чатыры дні гэтага тыдня, пачынаючы з панядзелка, расійскія тэрарысты ўжо ўжылі супраць нашай дзяржавы, і ў значнай ступені – менавіта па Адэсе і Адэшчыне, Мікалаеву, іншых нашых паўднёвых гарадах і населеных пунктах амаль 70 ракет розных тыпаў, амаль 90 дронаў-камікадзе тыпу «шахед».

Прэзідэнт Украіны запэўніў, што пацярпелым аказваецца неабходная дапамога. І ў той жа час ён выказаў удзячнасць усім, хто дапамагае пераадольваць наступствы авіяўдараў расійскіх акупантаў.

Пасля вячэрняга звароту ўкраінскага лідара, расійскія захопнікі зноў нанеслі ракетны ўдар па поўдні Украіны. У прыватнасці, пацярпелі збожжасховішчы ў Адэскай вобласці. Гэта чарговы абстрэл з боку Расеі аб'ектаў партавой і сельскагаспадарчай інфраструктуры за апошнія дні. Таксама акупавалі партовы горад Ачакаў у Мікалаеўскай вобласці.

Нагадаем, 17 ліпеня Расія ў аднабаковым парадку выйшла са «збожжавай дамоы», якая дазваляла ажыццяўляць экспарт украінскага збожжа морам. Дзяржава-агрэсара таксама папярэдзіла, што будзе разглядаць усе гандлёвыя караблі, якія накіроўваюцца праз Чорнае мора ва ўкраінскія парты, як ваенныя мэты.

iar/эж

ААН: Расія асуджае мільёны на галодную смерць

18.07.2023 13:39
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыя крытыкуе рашэнне Крамля аб скасаванні пагаднення пра экспарт збожжа.