Беларуская Служба

Украіна рыхтуецца да чорнага сцэнару магчымых баёў за свае парты і збожжавы калідор

22.07.2023 10:51
Уладзімір Зяленскі даў зразумець, што любыя дзеянні Расіі сустрэнуць адэкватны адказ Кіева.
Пашкоджаны збожжавы тэрмінал сельгаспрадпрыемства ў Адэскай вобласці PAP/EPA/IGOR TKACHENKO

 Украінцы вырабляюць тэхніку, якая ўзмоцніць абарону партовай інфраструктуры ад расійскіх нападаў, заявіў сакратар Рады бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. З іншага боку, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі даў зразумець, што любыя дзеянні Расіі сустрэнуць адэкватны адказ Кіева:

-Калі нехта ў Расіі чакае, што яны ператвораць Чорнае мора ў зону самавольства і тэрарызму, у іх нічога не атрымаецца. Мы ўмеем абараняцца, мы гатовы супрацоўнічаць з нашымі саюзнікамі, каб забяспечыць мір ва ўсім рэгіёне.

Расія, каб напалохаць хаўруснікаў Украіны, пагражала ставіцца да любога карабля, які ідзе ва ўкраінскія парты, як да варожага. Пра тое, што рэжым будзе страляць па цывільных падраздзяленнях, прама не гаварылася, але злачынныя дзеянні расійскай арміі ва Украіне дагэтуль паказваюць, што гэта можа адбыцца. У адказ Украіна ўвяла аналагічныя абмежаванні з поўначы – усе караблі, якія ідуць у расійскія парты і ва ўкраінскія парты, акупаваныя Расіяй, будуць лічыцца судамі, якія ўдзельнічаюць у вайне.

ав

ААН: Расія асуджае мільёны на галодную смерць

18.07.2023 13:39
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыя крытыкуе рашэнне Крамля аб скасаванні пагаднення пра экспарт збожжа.

Міністр Тэлус: Тэма вайны ва Украіне важная, але рашэнні наконт збожжавых не могуць быць за кошт польскіх фермераў

18.07.2023 15:50
Расія не працягнула збожжавае пагадненне з Украінай. З аднаго боку гэта стварае ўмовы для дэфіцыту харчавання ў рэгіёнах, якія імпартавалі сельгаспрадукцыю з Украіны. З іншага – пагражае балансу на еўрапейскіх рынках сельгаспрадукцыі.

Прэзідэнт Украіны: Украіна гатовая працягваць экспарт збожжа

19.07.2023 09:03
Украіна гатовая выконваць збожжавае пагадненне, нягледзячы на рашэнне Расіі, заявіў Уладзімір Зяленскі.