Беларуская Служба

СМІ: Байдэн распарадзіўся перадаць Міжнароднаму крымінальнаму суду дадзеныя аб расійскіх ваенных злачынствах

27.07.2023 13:13
Да гэтага часу Злучаныя Штаты, якія не ратыфікавалі пагадненне аб стварэнні Міжнароднага крымінальнага суда, бо гэта магло дазволіць суду пераследаваць і амерыканскіх вайскоўцаў.
Biały Dom: braki uzbrojenia nie są powodem spowolnienia ukraińskiej kontrofensywy
Biały Dom: braki uzbrojenia nie są powodem spowolnienia ukraińskiej kontrofensywyOrhan Cam/Shutterstock

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аддаў распараджэнне дзяржаўным службам аказваць садзейнічанне Міжнароднаму крымінальнаму суду (МКС) у зборы дадзеных аб расійскіх ваенных злачынствах, учыненых ва Украіне. Аб гэтым паведаміла газета The New York Times са спасылкай на ўалсныя крыніцы ў Белым доме.

Да гэтага часу Злучаныя Штаты, якія не ратыфікавалі пагадненне аб стварэнні Міжнароднага крымінальнага суда, адмаўляліся супрацоўнічаць з МКС, лічачы, што падобнае супрацоўніцтва будзе разглядацца як прызнанне Вашынгтонам юрысдыкцыі суда, што можа ў тэорыі дазволіць суду пераследаваць і амерыканскіх вайскоўцаў.

Як стала вядома газеце The New York Times, кіраўнік Пентагона Лойд Осцін быў супраць гэтага рашэння прэзідэнта ў той час, як Дзяржсакратар Энтані Блінкен і многія вядомыя заканадаўцы выступалі за дапамогу суду ў расследаванні.

Як адзначыла The New York Times, лічыцца, што ў амерыканскіх разведслужбаў ёсць дэталёвая інфармацыя аб тым, як у расійскім кіраўніцтве прымаліся рашэнні аб абстрэле ўкраінскай грамадзянскай інфраструктуры і гвалтоўнай дэпартацыі ў Расію ўкраінскіх дзяцей.

Нагадаем, ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна быў выдадзены Міжнародным крымінальным судом на падставе абвінавачанняў у арганізацыі дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.

pap/эж

Ёсць дастаткова інструментаў для прыцягнення РФ да адказнасці

05.07.2023 18:58
Аб гэтым заявіў генпракурор Украіны.