Беларуская Служба

Расіяне ўдарылі па Херсону і Крывому Рогу, ёсць ахвяры

31.07.2023 09:00
Паветраныя сілы Украіны паведамілі аб пагрозе прымянення балістычнага ўзбраення ў Днепрапятроўскай і Кіраваградскай абласцях.
         .
У Крывым Рогу ўдар быў нанесены па жылым шматкватэрным доме.Фота з сацыяльных сетак

Раніцай 31 ліпеня расійскія войскі абстралялі з «Градаў» цэнтр Херсона, у выніку чаго загінуў мірны жыхар.

Кіраўнік Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін у Telegram-канале паведаміў: «Сёння (31 ліпеня – рэд.) каля 8:20 акупанты абстралялі цэнтральную частку Херсона з РСЗА «Град». Пад варожы ўдар трапіў работнік гарадскога камунальнага прадпрыемства».

Ад атрыманых раненняў мужчына загінуў на месцы.

У Крывым Рогу раздаліся выбухі раніцай 31 ліпеня, паведаміў кіраўнік Савета абароны горада Аляксандр Вілкул.

Патрапленне ў два будынкі ў Крывым Рогу афіцыйна пацвердзілі ў паліцыі

Адна ракета патрапіла ў чатырохпавярховы будынак навучальнай установы. Пад заваламі, верагодна, ёсць людзі.

Другая ракета разбурыла секцыю з 4 па 9 паверх жылога шматкватэрнага дома.

Вядома пра мінімум чацвярых загінулых, пад заваламі застаюцца людзі.

Паветраныя сілы раней паведамілі аб пагрозе прымянення балістычнага ўзбраення ў Днепрапятроўскай і Кіраваградскай абласцях.

У гэтых рэгіёнах аб'яўлена паветраная трывога.

вх