Раніцай 31 ліпеня расійскія войскі абстралялі з «Градаў» цэнтр Херсона, у выніку чаго загінуў мірны жыхар.
Кіраўнік Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін у Telegram-канале паведаміў: «Сёння (31 ліпеня – рэд.) каля 8:20 акупанты абстралялі цэнтральную частку Херсона з РСЗА «Град». Пад варожы ўдар трапіў работнік гарадскога камунальнага прадпрыемства».
Ад атрыманых раненняў мужчына загінуў на месцы.
У Крывым Рогу раздаліся выбухі раніцай 31 ліпеня, паведаміў кіраўнік Савета абароны горада Аляксандр Вілкул.
Патрапленне ў два будынкі ў Крывым Рогу афіцыйна пацвердзілі ў паліцыі
Адна ракета патрапіла ў чатырохпавярховы будынак навучальнай установы. Пад заваламі, верагодна, ёсць людзі.
Другая ракета разбурыла секцыю з 4 па 9 паверх жылога шматкватэрнага дома.
Вядома пра мінімум чацвярых загінулых, пад заваламі застаюцца людзі.
Паветраныя сілы раней паведамілі аб пагрозе прымянення балістычнага ўзбраення ў Днепрапятроўскай і Кіраваградскай абласцях.
У гэтых рэгіёнах аб'яўлена паветраная трывога.
вх