Прадстаўнік ВПС Украіны Юрый Ігнат паведаміў, што ўжо нейкі час Расія наносіць удары па ўкраінскіх авіябазах. Падчас учарашняга ракетнага абстрэлу расіяне абстралялі базу маладых украінскіх пілотах, якія будуць навучацца на знішчальніках F-16.
Як паведаміў Юрый Ігнат, найбольш пацярпеў аэрадром «Стараканстанцін» у Хмяльніцкай вобласці. Таксама быў абстраляны раён Івана-Франкоўска.
«На гэты раз пад абстрэл трапіла наша моладзь, нашы маладыя пілоты, якія неўзабаве будуць навучацца на F-16. Такім чынам праціўнік хацеў пазбавіць нас перспектывы пераходу на заходнюю тэхналогію», – сказаў Юрый Ігнат.
Чатыры ракеты «Кінжал» былі выпушчаныя з чатырох самалётаў МіГ-31К. Адна з іх была збітая ў Кіеўскай вобласці. Астатнія ўпалі каля аэрадромаў. Пацярпелі абʼекты грамадзянскай інфраструктуры, адна з ракет трапіла ў жылы сектар. Як паведамляе Івана-Франкоўская абласная вайсковая адміністрацыя, у выніку расійскага ракетнага абстрэлу загінула дзіця. Ёсць параненыя.
IAR/аз