Прэзідэнт Украіны запэўніў, што яго краіна будзе мець сілы, неабходныя дзеля таго, каб гарантаваць трывалы мір. Уладзімір Зяленскі паведаміў у сацсетках, што цяпер наведвае баявыя брыгады, якія ваююць на фронце. Між тым, ён пабываў ужо ў Данецкай і Запарожскай абласцях:
- Калі такі шлях праходзіць брыгада за брыгадай, з якіх кожная мае рэальны баявы вопыт. Дзякуючы гэтаму мы можам значна глыбей ацэньваць сітуацыю; задумацца, як канкрэтны вопыт адной брыгады можа быць выкарыстаны іншымі падраздзяленнямі і перанесены на ўсю нашу абарону.
Уладзімір Зяленскі таксама чарговы раз падзякаваў украінскім жаўнерам, якія ваююць на фронце.
IAR/аз