Беларуская Служба

Першы кантэйнеравоз адправіўся з Адэсы па заяўленым Украінай гуманітарным калідоры

16.08.2023 15:01
Кантэйнеравоз, які плавае пад сцягам Ганконга, перавозіць больш за 30 тысяч тон грузаў, гэта значыць больш за 2 тысячы кантэйнераў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay.com

У сераду з порта Адэсы выйшаў кантэйнеравоз, які знаходзіўся там з 24 лютага 2022 года, то бок з пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны. Пра гэта паведаміў украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка. Гэта першае судна, якое выкарыстоўвае нядаўна абвешчаны Украінай гуманітарны калідор.

Кантэйнеравоз, які плавае пад сцягам Ганконга, перавозіць больш за 30 тысяч тон грузаў, гэта значыць больш за 2 тысячы кантэйнераў, у тым ліку з прадуктамі харчавання, паведаміў Ганчарэнка.
Ваенна-марскія сілы Украіны абвясцілі на мінулым тыдні аб адкрыцці часовага гуманітарнага калідора праз Чорнае мора, якім у бліжэйшыя дні будуць карыстацца гандлёвыя судны, якія чакаюць у Адэскім, Чарнаморскім і Паўднёвым партах.

Нагадваем, у сярэдзіне ліпеня Крэмль выйшаў з пагаднення аб экспарце ўкраінскага збожжа праз Чорнае мора. Пагадненне, заключанае пад эгідай ААН, дзейнічала з ліпеня 2022 года і дазваляла Украіне экспартаваць прадукты харчавання. Пасля выхаду з пагаднення расіяне ўзмацнілі ўдары па партовай інфраструктуру Украіны.

PAP/аз

Украіна адкрывае ў Чорным моры калідоры для гандлёвых суднаў

10.08.2023 19:15
Таксама Украіна вядзе перамовы з Балгарыяй і Румыніяй аб адкрыцці марскіх калідораў у зоне тэрытарыяльных вод абедзвюх краін.