У бліжэйшую пятніцу Літва плануе закрыць два памежныя пераходы з Беларуссю – у Шумску і Цверы. Пакуль гэта папярэдняя дата, якую ўрад зацвердзіць на пасяджэнні ў сераду. Увесь транспарт адтуль будзе перанакіраваны ў Медынінкі, дзе зараз знаходзіцца самы вялікі і найбольш абсталяваны пункт пропуску. Рашэнне літоўскіх уладаў прадыктавана пагрозай з боку наймітаў з «Групы Вагнера», якія знаходзяцца ў Беларусі.
Улады Літвы таксама хочуць адбіць у літоўцаў ахвоту ездзіць у Беларусь з мэтай турызму і пакупак. На гэтым тыдні Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што са студзеня гэтага года ў Беларусь прыехалі каля 230 тысяч літоўцаў. Большасць з іх карыстаецца бязвізавым рэжымам, уведзеным год таму ўладамі ў Мінску.
У літоўскім МЗС адзначылі, што беларускія службы па-ранейшаму спрабуюць вербаваць грамадзян Літвы на мяжы, а беларусаў, якія едуць у Літву, просяць фатаграфаваць асобныя аб'екты і перамяшчэнне войскаў.
IAR/аз