Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за апошнія суткі расіяне наносілі ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны з самалётаў і караблёў. Усяго зафіксавана не менш за 28 крылатых ракет розных тыпаў і восем зенітных ракет С-300 і С-400. Таксама вораг нанёс чарговы авіяўдар з выкарыстаннем іранскіх беспілотнікаў «Шахед-136/131», паведаміў прэс-сакратар Генеральнага штабу Узброеных сілаў Украіны Андрэй Кавалёў:
- У выніку нападаў расійскіх тэрарыстаў загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары, у тым ліку дзеці. Разбураныя жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура. Верагоднасць нанясення ракетных і авіяўдараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай.
Генштаб паведамляе, што за апошнія суткі на фронце адбылося каля 30 узброеных сутыкненняў.
Усяго за мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы забілі 650 расійскіх жаўнераў, знішчылі 11 танкаў, 10 БТР, 24 артылерыйскія сістэмы, 3 ЗРК, 6 беспілотных лятальных апаратаў аператыўна-тактычнага звяна, 17 крылатых ракет, 30 аўтамашын і 4 адзінкі тэхнікі спецыяльнага прызначэння.
IAR/аз