Беларуская Служба

ЗША анансавалі чарговы пакет ваеннай дапамогі Украіне

17.08.2023 09:38
У пакет, акрамя боепрыпасаў да Patriot і HIMARS, увайшлі артылерыйскія снарады калібру 105 і 155 мм, танкавыя снарады калібру 120 мм, больш за 12 млн зарадаў да мінамётаў.
  .  ()
Дзяржсакратар ЗША Э. Блінкен (ілюстрацыя)Фота: PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Улады ЗША падрыхтавалі для Украіны чарговы пакет ваеннай дапамогі на суму 200 млн долараў, у які ўвайшлі боепрыпасы да ЗРК Patriot і РСЗА HIMARS, – паведамілі ў Белым доме.

У пакет, акрамя боепрыпасаў да Patriot і HIMARS, увайшлі артылерыйскія снарады калібру 105 і 155 мм, танкавыя снарады калібру 120 мм, больш за 12 млн зарадаў да мінамётаў, супрацьтанкавыя комплексы Javelin, абсталяванне для размініравання і іншае. У рамках ранейшых паставак Украіна атрымала забароненыя ў некаторых краінах касетныя ракеты. Вайсковы эксперт Давід Шарп лічыць такі жэст выключным:

-Ракеты вырабляюцца і перамяшчаюцца са складоў, якія амерыканцы забіраюць са сваіх недатыкальных запасаў. Касетныя снарады павінны былі запоўніць гэты прабел недастатковай колькасці ракет, а акрамя таго, яны спрыялі павышэнню эфектыўнасці на фронце, бо касетныя снарады эфектыўныя ў пэўных аспектах, што неаднаразова пацвярджалі ўкраінскія вайскоўцы. Так што можна сказаць, што сітуацыя з ракетамі паляпшаецца.

У траўні Пентагон паведаміў, што ў выніку бухгалтарскай памылкі быў завышаны кошт пастаўленых Украіне ў 2022-2023 гадах узбраенняў, у выніку чаго з'явілася магчымасць ажыццявіць дадатковыя пастаўкі на суму $ 6, 2 млрд.

iar/эж


135 мільёнаў еўра, пачаткова прызначаных для Расіі і Беларусі, атрымаюць Украіна і Малдова

16.08.2023 17:01
Паводле Еўракамісіі, сродкі дапамогуць умацаваць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі гэтых краін і Еўрасаюзам.

Набытыя валанцёрамі машыны хуткай дапамогі былі адпраўленыя на фронт

16.08.2023 19:03
Усяго ўкраінскія валанцёры закупілі, абсталявалі і перадалі жаўнерам больш за 120 машын хуткай дапамогі.