Беларуская Служба

У Вялікабрытаніі затрымалі трох расійскіх шпіёнаў

17.08.2023 13:04
Паводле брытанскай паліцыі, у гэтых людзей былі фальшывыя дакументы, а Times дадае, што яны таксама мелі падробленыя журналісцкія пасведчанні і афіцыйную форму двух тэлеканалаў
   ()
Сцяг Злучанага Каралеўства (ілюстрацыя) Nata.dobrovolskaya/Shuteerstock

У аўторак, 15 жніўня, брытанская BBC паведаміла, што ў лютым па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі былі затрыманыя трое грамадзян Балгарыі.

«Брытанскія каштоўнасці» – так называўся курс для балгарскіх імігрантаў, якія хацелі інтэгравацца ў грамадства Каралеўства Вялікабрытаніі.

Як паведамляе карэспандэнт Польскага радыё ў Лондане Адам Дамброўскі, гэты курс вёў першы падазраваны. Разам са сваім напарнікам, другім падазраваным, жанчына афіцыйна працавала ў медыцынскай службе:

- «Яны нічым не вылучаліся. Часам прыходзілі пачаставаць хатнім пірагом», – распавядаюць суседзі. Як піша Daily Telegraph, пара і трэці падазраваны карысталіся домам у Нортолце, у заходняй частцы Лондана, непадалёк ад базы ВПС Вялікабрытані, дзе часта прызямляюцца самалёты з брытанскімі і замежнымі палітыкамі.

Паводле брытанскай паліцыі, у гэтых людзей былі фальшывыя дакументы, а Times дадае, што яны таксама мелі падробленыя журналісцкія пасведчанні і афіцыйную форму двух тэлеканалаў: Discovery і National Geographic.

iar/эж

Былы намеснік кіраўніка польскай контрвыведкі: Разбітая ў Польшчы шпіёнская сетка магла дзейнічаць ад імя ГРУ

20.03.2023 13:01
За апошнія месяцы расійскія шпіёны былі затрыманыя, у тым ліку, у Германіі, Італіі, Францыі, Швецыі і Нарвегіі.

Два беларусы займаліся шпіянажам польскай арміі

21.06.2023 13:30
Вайсковая контрразведка затрымала беларусаў у красавіку 2022 года.

Расійскія шпіёны рыхтавалі тэракты ў Польшчы

20.07.2023 14:29
У Польшчы спецслужбы ліквідавалі найбуйнейшую ў гісторыі расійскую разведвальную сетку, якая дзейнічала на тэрыторыі краіны.