Беларуская Служба

Вайна з Расіяй спустошыла ўкраінскія чарназёмы, адну з самых урадлівых глеб у свеце

18.08.2023 15:32
Украіна займае менш за палову адсотка агульнай плошчы Зямлі, але мае каля 6-8 працэнтаў сусветных рэсурсаў чарназёму.
Пашкоджаны збожжавы тэрмінал порта на рацэ Дунай у Адэскай вобласці PAP/EPA/Odesa Regional Administration handout HANDOUT

Вайна з Расіяй азначае не толькі разбурэнне гарадоў і гібель салдат і мірных жыхароў, але і спусташэнне чарназёмаў, гэта значыць адной з самых урадлівых глеб у свеце. Не выключана, што на некаторых сельскагаспадарчых землях давядзецца ствараць зоны адчужэння, папярэджвае партал «Украінская праўда».

Украінскія землі – сапраўдны скарб. Украіна займае менш за палову адсотка агульнай плошчы Зямлі, але мае каля 6-8 працэнтаў сусветных рэсурсаў чарназёму. Таму краіна лічыцца адным з амбараў свету.

На думку навукоўцаў, расійскі абстрэл ужо нанёс непапраўную экалагічную шкоду. У якасці прыкладу партал прыводзіць раён пад Ізюмам Харкаўскай вобласці, дзе на адным квадратным кіламетры налічылі больш за 2 тысячы варонак ад снарадаў. Гэта значыць, што там было вырвана каля 90 тысяч тон зямлі і забруджана яе тонамі жалеза, медзі, серы і іншых металаў, наяўнасць якіх несумяшчальная з сельскагаспадарчай дзейнасцю.

«Украінская праўда» прывяла вынікі праверкі складу грунту, знойдзенага ў варонцы ад снарада каля аднаго з сёлаў у Мікалаеўскай вобласці на поўдні краіны. Кілаграм гэтай глебы ўтрымліваў каля 600 міліграмаў свінцу, што больш чым у 20 разоў перавышала дазволеную норму.

ав

Мінулай ноччу беспілотнікі атакавалі расійскую сталіцу

18.08.2023 11:31
Гэта ўжо трэцяя атака беспілотнікаў на гэты раён расійскай сталіцы за жнівень.