Беларуская Служба

Першы карабель, які выйшаў з Адэсы ў рамках гуманітарнага калідора, прыбыў у Стамбул

18.08.2023 17:18
Першы карабель, які выйшаў з украінскай Адэсы ў рамках новага гуманітарнага калідора, шчасліва прыбыў да месца прызначэння.
 ,          ,
Першы карабель, які выйшаў з украінскай Адэсы ў рамках новага гуманітарнага калідора, шчасліва прыбыў да месца прызначэння PAP/EPA/ERDEM SAHIN

Заходнія СМІ паведамляюць, што машына пад сцягам Ганконга прышвартавалася ў порце Стамбула.

Карабель захрас у адэскім порце паўтара года таму адразу пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. У падобнай сітуацыі апынуліся яшчэ некалькі караблёў, якія стаялі на якары ў Чарнаморску і Паўднёвым.

Частцы караблёў удалося пакінуць Украіну пасля таго, як год таму была заключана збожжавая здзелка, згодна з якой Расія ўзяла на сябе абавязацельства не нападаць на гандлёвыя караблі, якія перавозілі ўкраінскае харчаванне. Аднак, калі Расія разарвала пагадненне ў ліпені, караблі больш не маглі бяспечна адплываць з украінскіх партоў без рызыкі расійскага нападу.

Украіна нядаўна абвясціла аб стварэнні гуманітарнага калідора для караблёў. Гэта не гарантуе 100% бяспечнага падарожжа, але некаторыя экіпажы абвясцілі, што будуць адплываць з Адэсы і іншых партоў.

ав