Амбасадары 63 краін сустрэліся ў Кіеве, каб абмеркаваць формулу міру прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў, што гэта ўжо шостая нарада, прысвечаная экалагічнай бяспецы. Ён адзначыў, што траціна ўкраінскіх лясоў пацярпела ў выніку расійскай агрэсіі. Высечана або выпалена каля 3 мільёнаў гектараў. У выніку пажараў у атмасферу выкінута каля 33 мільёнаў тон вуглякіслага газу.
Андрэй Ярмак паведаміў, што міжнародныя працоўныя групы працуюць над ацэнкай шкоды, нанесенай украінскаму навакольнаму асяроддзю, і кампенсацыяй гэтых страт з боку Расіі.
-Колькасць краін, якія далучаюцца да мірнай ініцыятывы, расце з кожным тыднем. На сёння гэта ўжо 63 краіны, а на гэтым тыдні далучыліся прадстаўнікі Албаніі, Кіпра, Малайзіі, Малдовы, Мальты, Славеніі, Тайланда і В'етнама. Мы працуем над ацэнкай шкоды навакольнаму асяроддзю. Для ацэнкі шкоды, каб прадʼявіць да выплаты акупанту – Расіі.
Генеральная пракуратура Украіны зафіксавала амаль 2,5 тысячы фактаў прычынення Расіяй экалагічнай шкоды ва Украіне.
ав