«F16. Новая дамова. Сёння ёсць канкрэтыка. Яны будуць ва ўкраінскім небе, – напісаў Уладзімір Зяленскі ў Telegram. – Мы з Маркам Рутэ дамовіліся аб колькасці F-16, якія будуць пастаўленыя ва Украіну – пасля падрыхтоўкі нашых пілотаў і інжынераў. 42 самалёты. І гэта толькі пачатак, – дадаў Уладзімір Зяленскі, які ў нядзелю знаходзіўся з візітам у Нідэрландах.
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што сучаснае ўзбраенне, якое атрымлівае Украіна, змяняе вобраз вайны:
-У той момант, калі армія і сілавікі пераходзілі на новы тып зброі – «Гімарсы», «Гарпуны», «Леапарды», «Патрыёты», мы адчувалі, што гэтая вайна набліжаецца да канца, да пераможнага канца вольнага народу, вольнага ўкраінскага народу. F-16, безумоўна, дадасць новай энергіі і матывацыі салдатам і мірным жыхарам, і дасць добры вынік для Украіны і ўсёй Еўропы.
Два дні таму Злучаныя Штаты пагадзіліся з тым, што Нідэрланды і Данія могуць перадаць ва Украіну ваенныя самалёты амерыканскай вытворчасці.
Данія перадасць 19 знішчальнікаў. Прэм'ер-міністр Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен паінфармаваў, што шэсць знішчальнікаў павінны быць пастаўлены каля Новага года, яшчэ восем у 2024 годзе і апошнія пяць самалётаў у 2025 годзе. Зараз у Даніі знаходзяцца 70 украінскіх пілотаў.
На пытанне, ці будуць самалёты выкарыстоўвацца для нападу на Расію, кіраўнік урада Даніі адказаў, што «яны будуць выкарыстоўвацца для абароны Украіны». На пытанне аб тым жа Зяленскі адказаў: -Шчыра кажучы, мы пра гэта не гаварылі». Пры гэтым ён падкрэсліў, што галоўная мэта Украіны – гэта абарона.
ав