Беларуская Служба

Начальнік ГУР Украіны Буданаў пра ядзерную зброю ў Беларусі: «Правялі вучэнні, РФ была ў шоку ад правалу»

31.08.2023 17:44
Буданаў адзначае, было прызнана, што Беларусь апынулася абсалютна непадрыхтаванай да прымянення такой зброі.
Кіраўнік галоўнага ўпраўлення выведкі Узброеных сіл Украіны Кірыл БуданаўPrtSc/svaboda.org

Начальнік галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыл Буданаў скептычна паставіўся да магчымасці прымянення Рэспублікай Беларусь ядзернай зброі, перададзенай Расіяй.

Буданаў адзначыў, што лічыць выкарыстанне ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі «вялікай геапалітычнай гульнёй», сродкам «ядзернага стрымлівання і павышэння ставак».

«Дарэчы, што тычыцца ядзернай зброі Беларусі, то літаральна днямі былі пастаўлены першыя боегалоўкі. Да гэтага былі праведзены маштабныя трэніроўкі з ядзернымі трэнажорамі. Я чытаў арыгінальныя дакументы па выніках. Дакументы даволі непрыгожыя для Беларусі, прызнана, што Беларусь абсалютна не гатовая да прымянення такой зброі», – сказаў Буданаў у інтэрв'ю журналістцы Наталлі Масейчук.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у валоданні тэхнікай тыпу «Кропка У» беларусы паказалі максімальна высокі вынік.

У канцы сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што мае намер размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю па асабістай просьбе беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. Тады было абвешчана, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча ядзернай зброі. Праз некаторы час Пуцін удакладніў, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі «ідзе па плане».

У канцы жніўня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пацвердзіў, што Расія перадае Беларусі ядзерную зброю малой далёкасці. Паводле яго слоў, гэты крок РФ зменіць архітэктуру бяспекі рэгіёну і ўсяго ваеннага альянсу NATO.

Паводле unian.ua / вх

Намеснік міністра МУС Мацей Вонсік: Калі Беларусь будзе супрацоўнічаць, мы гатовыя адкрыць частку памежных пераходаў

30.08.2023 14:12
Пазбавіцца ад вагнераўцаў на тэрыторыі Беларусі і адмовіцца ад правакавання міграцыйнага крызісу – гэта дзве асноўныя ўмовы, якія Беларусь павінна выканаць, каб Польшча адкрыла памежныя пераходы.

У Беларусь з Расіі прыбылі вайскоўцы з ракетнымі комплексамі «Іскандэр-М»

31.08.2023 07:49
Чыгуначны састаў з не менш за дзесяццю адзінкамі ракетных комплексаў «Іскандэр-М» прыбыў з Расіі на станцыю Асіповічы ў Магілёўскай вобласці на ўсходзе Беларусі.